Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Меню
  • ГалоўнаяСтаронка
  • ПарафiяСвятой Тройцы
      • Расклад набажэнстваў
      • Кантакты
      • Душпастыры
  • СанктуарыйРосіцкіх Мучанікаў
      • Мучанікі
      • Урачыстасці
      • Як даехаць
  • Айцы МарыянеГісторыя і сучаснасць
      • Заснавальнік
      • Аднавіцель
      • Гісторыя
      • Марыяне на Беларусі
  • ФотаАрхiў
      • Урачыстасці
      • Пілігрымы
      • Кветкі
  • 3D АглядКасцел унутры
  • Чытаннi дняЛiтургiя на кожны дзень
  • КаментарыНа кожны дзень
  • СпеўнікТэксты з аккордамi
  • Home/
  • Імша падзякі за кананізацыю Станіслава Папчынскага пройдзе ў Беларусі восенню

Імша падзякі за кананізацыю Станіслава Папчынскага пройдзе ў Беларусі восенню

5 чэрвеня Папа Францішак здзейсніў кананізацыю заснавальніка кангрэгацыі айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі бл. Станіслава Папчынскага. На ватыканскіх урачыстасцях сабраліся каля тысячы прадстаўнікоў гэтай манаскай супольнасці з усяго свету. Сярод іх быў кіраўнік вікарыяту айцоў марыянаў у Беларусі а. Міхаіл Цвячкоўскі.

“Станіслаў Папчынскі быў цалкам адданы Езусу і Марыі. Гэтая адданасць з’яўляецца прыкладам для кожнага з нас. Яна праяўлялася ў практычных дзеяннях, у вернасці і малітве. Станіслаў Папчынскі для нас – гэта ўзор даверу да Бога ў кожнай сітуацыі. Мы вельмі рады, што ў нас ёсць святы заснавальнік”, — сказаў святар беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Айцец Міхаіл нагадаў, што кангрэгацыя айцоў марыянаў блізка звязана з гісторыяй Беларусі. Благаслаўлёнымі з’яўляюцца такія члены гэтай супольнасці, як Біскуп Віленскі Юры Матулевіч, а таксама росіцкія мучанікі, аб кананізацыі якіх трэба маліцца.
“У Беларусі марыяне працуюць з 1923 г., калі быў заснаваны кляштар у Друі. Мы працуем у душпастырстве. У нас ёсць свае благаслаўлёныя: Юры Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, пакутнікі з Росіцы. Мы б хацелі дачакацца той хвіліны, калі яны будуць абвешчаны святымі і верым, што так будзе. Для гэтага патрэбны цуд, здзейснены праз іх заступніцтва. Так з’явіцца магчымасць для кананізацыі на нашай, беларускай зямлі, нашых, беларускіх святароў”, — сказаў святар.
Айцец Міхаiл распавёў што св. Імшы падзякі за кананізацыю Станіслава Папчынскага пройдуць у Беларусі восенню. Яны адбудуцца ў марыянскіх касцёлах у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Паводле catholicnews.by

  • < Назад
  • Наперад >

КаталІцкае прылажэнне

© 2019 Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў
Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Домен зарегистрирован в hoster.by
а. Чэслаў +375(29) 211-25-45
а. Андрэй +375(33) 611-81-71
тэл.8 (02151) 69-882
e-mail: mic-rosica@tut.by
Go Top