У 1517 годзе ўбачыла свет першая беларуская друкаваная кніга – наш зямляк Францыск Скарына выдаў “Псалтыр”. У прадмове ён напісаў, што выдаў кнігу на роднай мове “найперш для ўшанавання і хвалы Бога ў Тройцы адзінага і прачыстай Маці Яго Марыі… а таксама для карысці паспалітага люду і асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў...”

Францыск Скарына сцвярджаў, што ў Бібліі – пачатак і канец усёй існуючай мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-ўсетрымальніка.

Да 500-годдзя выдання першай беларускай Бібліі прымеркаваны наш праект – ШТОДЗЁННЫЯ разважанні над Божым Словам! Аўтарамі разважанняў з’яўляюцца браты і айцы марыяне з усяго свету.

На нашым сайце разважанні змешчаны ў новым разделе “КАМЕНТАРЫ на кожны дзень”. Таксама знайсці разважанні можна ў прылажэнні “Малітоўнік” у раздзеле Чытанні дня > Каментарыі.

25 звычайны тыдзень, 25 верасня, аўторак

Усе, хто любяць Пана ўсім сэрцам, усёю душою, розумам і ўсёю сілаю (пар. Мк 12,30), а сваіх бліжніх любяць як саміх сябе (пар. Мц 22,39), ды ненавідзяць свае целы з заганамі і грахамі, і прымаюць Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста і прыносяць годныя плады пакаяння — о, якія ж яны шчаслівыя і бласлаўлёныя, калі робяць усё гэта і ў гэтым трываюць! Бо Дух Святы спачне на іх (пар. Іс 11,2) і ўчыніць іх домам і месцам свайго прабывання (пар. Ян 14,23); і яны — сыны Айца нябеснага (пар. Мц 5,45), Якога справы чыняць; і яны — заручаныя, браты і маці Пана нашага Езуса Хрыста (пар. Мц 12,50). Мы Яго заручаныя, калі верная душа заручаецца ў Духу Святым з Панам нашым Езусам Хрыстом. Мы Ягоныя браты, калі выконваем волю Айца, які ёсць у небе (пар. Мц 12,50).

Ягоныя маці, калі носім Яго ў сэрцы і ў нашым целе (пар. 1 Кар 6,20) Божай любоўю, а таксама чыстым і шчырым сумленнем мы нараджаем Яго праз святыя ўчынкі, якія павінны служыць добрым прыкладам для іншых (пар. Мц 5,16).

Святы Францішак Асізкі, Пасланне да вернікаў.